Георг Агрыкала
Георг Агрыкала | |
---|---|
лац.: Georgius Agricola | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1494[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1555[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, мінералог, гісторык, інжынер, хімік, філосаф, металург |
Навуковая сфера | мінералогія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Агрыкала[4] (лац.: Georgius Agricola, сапраўднае імя ням.: Georg Pawer — Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; 24 сакавіка 1494 — 21 лістапада 1555) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Георг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага.
У 1518—1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў.
З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523—1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі.
У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі.
Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам.
Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна.
Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы.
Сачыненні і выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Bermannus sive de re metallica. Belles Lettres, Paris 1990, ISBN 2-251-34504-3 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1530)
- De re metallica libri XII. Springer, Berlin 2004, ISBN 3-540-20870-4
- De animantibus subterraneis liber. VDI-Verlag, Düsseldorf 1978, ISBN 3-18-400400-7 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1549)
- De natura eorum, quae effluunt ex terra. SNM, Bratislava 1996, ISBN 80-85753-91-X (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
- De natura fossilium libri X. Dover Publications, Mineola, N.Y. 2004, ISBN 0-486-49591-4 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
- 1544: De ortu et causis subterraneorum libri V
- 1546: De veteribus et novis metallis libri II
- 1550: De mensuris quibus intervalla metimur liber
- 1550: De precio metallorum et monetis liber III
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Шухардин С. В. Георгий Агрикола. М., 1955;
- Georgius Agricola. 1494—1555, В., 1955.
- Агрікола Г. Про гірничу справу в дванадцяти книгах (книги I—VI) Архівавана 3 лютага 2015. / Переклад і редакція В. Білецького, Г. Гайка. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2014.
Зноскі
- ↑ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 24. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ а б Cahn R. W. Georgius Agricola // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 7.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Георг Агрыкала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.86.
Georg Agricola на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1494 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 21 лістапада
- Памерлі ў 1555 годзе
- Памерлі ў Хемніцы
- Пахаваныя ў Саксоніі-Ангальт
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мінералогі Германіі
- Геолагі Германіі
- Постаці горнай справы